Материалов:
678 583

Репозиториев:
29

Авторов:
475 470

Узнікненне польска-савецкай вайны 1919–1920 гг. і Беларусь

Дата публикации: 2017

Дата публикации в реестре: 2020-03-02T16:59:40Z

Аннотация:

Устаноўлена, што як аднавіўшая у 1918 г. незалежнасць Польшча, так і Савецкая Расія вылучылі прытэнзіі на землі Беларусі, лічачы іх сваёй складовай часткай і даказваючы законнасць сваіх правоў на іх. Тэрытарыяльная спрэчка, у тым ліку і за валоданне беларускімі абшарамі, з’явілася важнейшай прычынай польска-савецкага ваеннага канфлікту. Яго ўзнікненню спрыяла і тое, што валоданне Беларуссю давала магчымасць савецкаму ўраду выкарыстаць яе тэрыторыю як плацдарм для распальвання рэвалюцыі ў Еўропе, а польскаму ўраду – стварыць бар’ер супраць бальшавізму. Спроба ўрада РСФСР выкарыстаць БССР для таго, каб пазбегнуць на мяжы 1918–1919 гг. ваеннага канфлікту з Польшчай, была асуджана на няўдачу, бо польскі ўрад не жадаў прызнаваць Беларускую і Літоўскую савецкія рэспублікі ў якасці суверэнных дзяржаў.

Тип: Article

Права: open access


Связанные документы (рекомендация CORE)