У артыкуле прааналізавана 7-я глава «Правапіс малой і вялікай літар» Закона «Аб правілах
беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Адзначаецца, ад чаго залежыць выбар вялікай або малой
літары пры перадачы на пісьме вытворных прыметнікаў; акцэнтуецца ўвага на цяжкасцях і
прычынах варыянтнасці ў напісанні гэтых слоў