Артыкул прысвечаны разгляду характэрных асаблівасцей сучаснай беларускай літаратуры. Адзначаецца, што галоўнай праблемай сённяшняй літаратурнай сітуацыі з’яўляецца адсутнасць чытача, які б аддаў перавагу сур’ёзнай літаратуры на нацыянальнай мове. Такое ж становішча спраў правакуе аўтараў на пошукі новых творчых стратэгій.