Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Дзейнасць расцэначна-канфліктных камісій на прадпрыем- ствах БССР у 1920-я гг.

Дата публикации: 2021

Дата публикации в реестре: 2021-08-05T16:16:44Z

Аннотация:

У артыкуле разглядаецца вырашэнне працоўных спрэчак на прадпрыемствах Беларускай ССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі шляхам стварэння і працы расцэначна-канфліктных камісій (РКК). Іх дзейнасць шырока разгарнулася з 1922 г. і накіроўвалася Наркаматам працы і прафсаюзамі. РКК стваралася на парытэтных пачатках з прадстаўнікоў адміністрацыі і фабзаўкама і з’яўлялася першай інстанцыяй вырашэння канфліктаў на прадпрыемстве і ва ўстанове. Ад таго, наколькі своечасова і правільна яна вырашала працоўныя канфлікты, залежалі прадукцыйнасць працы, агульны настрой рабочых і служачых. У дзейнасці РКК можна выдзеліць два этапы. У першай палове 1920-х гг. яны праводзілі значную працу ў інтарэсах працоўных. У канцы 20-х гг. XX ст. адбывалася аслабленне дзейнасці РКК, прымірыцельных камер і іншых інстытутаў парытэтна-трацейскага вырашэння працоўных канфліктаў па прычыне перадачы часткі іх паўнамоцтваў судовым органам, што звузіла магчымасці ўдзелу прафсаюзаў у вырашэнні пытанняў рэгулявання працоўных адносін.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)