У адукацыйным працэсе сучаснай школы традыцыйна выкарыcтоўваецца вялікая колькасць друкаваных, аўдыя- і аўдыявізуальных крыніц інфармацыі. Вучэбнай кнізе належыць сярод іх вядучае месца. Апошнім часам актыўна выкарыстоўваюцца папяровыя вучэбныя выданні, пашыраныя электроннымі дадаткамі. Так, у 2021–2022 навучальным годзе першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання працуюць па новым вучэбна-метадычным комплексе (ВМК) «Навучанне грамаце». У склад яго ўваходзіць некалькі друкаваных вучэбных выданняў, якія ўтрымліваюць QR-коды. Апошнія выконваюць шэраг функцый