Сучасны склад і структура лясной расліннасці заказніка «Налібоцкі» знаходзіцца пад моцным уплывам асушальных каналаў. Як вынік такога ўплыву узнікаюць цяжкасці пры вызначэнні тыпаў лесу, асабліва хваёвых лясоў. Фларыстычны склад і структура забалочаных лясоў залежыць ад ступені асушэння і глыбіні залягання тарфяной паклады. На дадзенай тэрыторыі cярод лясоў фармацыі Pinus sylvestris вылучаны пяць тыпаў фітацэнозаў для якіх прыведзена дакладная геабатанічная характарыстыка.
Праведзены на аснове фларыстычнай класіфікацыі Й. Браун-Бланке аналіз паказаў, што ў залежнасці ад ступені асушэння, глыбіні залягання тарфяной паклады і падлеглай пароды ў хвойніках на асушаных балотах вылучаны пяць груп фітацэнозаў (фітацэнонаў). Першая група – хмызнячкова-сфагнавых хвойнікаў, другая – чарнічна-багуновых хвойнікаў, трэцяя – папарацева-доўгаімховых хвойнікаў, чацвёртая – малініева-чарнічных хвойнікаў, пятая – малініева-сфагнава-чарнічных хвойнікаў. Для кожнай групы дадзена падрабязная геабатанічная характарыстыка