Падрыхтаваныя тэксты лекцый змяшчаюць вялікі аб’ём тэарэтычнага і практычнага матэрыялу. Аўтары разглядаюць гісторыю газет і часопісаў, рас- крываюць усе жанры перыядычных выданняў (рэпартаж, інтэрв’ю, карэспандэнцыя, артыкул, рэцэнзія, нарыс, сатырычныя жанры), іх сутнасць і правілы падыходу да іх рэдагавання. У выданні даецца кароткі гістарычны агляд газет і часопісаў за мяжой, а таксама ў Расіі і Беларусі. У тэкстах лекцый змяшчаюцца метадычныя і тэхнічныя прыёмы рэдагавання. Змест тэарэтычнага і практычнага курсаў дысцыпліны адпавядае пастаўленым задачам прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці «Выдавецкая справа».