Беларусы разам з рускімі і ўкраінцамі належаць да ўсходніх славян. Генетычная роднасць, агульнасць гістарычнага лёсу, пастаянныя міжэтнічныя сувязі, падобнасць прыродных умоў, у якіх развіваліся народы, прывялі да выпрацоўкі блізкіх формаў вытворчага, грамадскага і сямейнага побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры, традыцый і звычаяў. І тым не менш мы – беларусы! Таму прапануем зрабіць крок у краязнаўства, беларусазнаўства.