У артыкуле разглядаюцца падыходы да вывучэння прыказак у сучасным беларускім мовазнаўстве. Акрэсліваюцца фалькларыстычны, этнаграфічны, культуралагічны, філалагічны, лінгвістычны, кагнітыўны, аксіялагічны аспекты даследавання прыказак як моўных адзінак. Прапануецца дыферэнцаваць гістарычны (дыяхранічны) і апісальны (сінхранічны), супастаўляльны і тыпалагічны падыходы да вывучэння прыказак беларускай мовы. У складзе тыпалагічнага падыходу вылучаюцца даследаванні, якія скіраваны на пошукі міжмоўных прыказкавых паралелей і ўніверсалій.