У артыкуле разглядаюцца праблемы захавання нацыянальных традыцый у сучаснам грамадстве. Апісваюцца традыцыйныя сродкі і метады, прыёмы выхавання і сацыялізацыі дзяцей паводле матэрыялаў этналагічных даследаванняў аўтара, сабраных ў канцы ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. Раскрываецца змест традыцыйных педагагічных уяўленняў адносна выхавання дзяцей на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, характэрных для тэрыторыі Падзвіння. Паказаны змены, якія адбыліся ў сферы выхавання і побыце.