Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Канцэптуальныя асновы і актуальныя праблемы лінгвістычнага апісання афарызма

Дата публикации: 2023

Дата публикации в реестре: 2024-10-01T23:00:22Z

Аннотация:

У артыкуле разглядаюцца канцэптуальныя асновы i вызначаецца тэарэтычны напрамак вывучэння афарызма як аб'екта лінгвістыкі, а таксама акрэсліваюцца актуальныя праблемы i абумоўленыя імі асноўныя задачы уласна лінгвістычнай тэорыі афарызма. Канцэпцыя мовазнаўчых апісанняў афарызма прадугледжвае яго разуменне як складанага аб'екта (фразавага тэксту i устойлiвай адзінкі), выкарыстанне толькі метамовы лінгвістыкі, апору на яго лінгвістычна рэлевантныя прыметы, мовазнаўчую спецыфікацыю яго апісання (разгляд толькі ў метадалагiчных i тэарэтычных межах лінгвістыкі). Найбольш значнай актуальнай праблемай лінгвістычнага вывучэння афарызма вызначаецца адсутнасць (i, адпаведна, неабходнасць) яго апісання як аб 'екта тэорыіі мовы у праекцыі на дыферэнцыяцыю яго семiятычных характарыстык i разнавiднасцей, семантычных i структурных уласцівасцей, асаблiвасцей утварэння i функцый (адмежаванне ад іншых, неафарыстычных фразавых тэкстаў i устойлiвых моўных адзінак).

Тип: Article

Другие версии документа

Канцэптуальныя асновы і актуальныя праблемы лінгвістычнага апісання афарызма

Связанные документы (рекомендация CORE)