У манаграфіі разглядаецца праблема міжмоўных кантактаў і лексічнага ўзаемадзеяння ў беларускіх народных гаворках, прадстаўлена комплекснае апісанне дыялектнай лексікі іншамоўнага паходжання – яе генетычная, храналагічная, лексіка-тэматычная, структурна-тыпалагічная і арэальная характарыстыкі, вызначаны галоўныя фактары, якія абумовілі ступень іх асіміляцыі, спецыфіку засваення ў народных гаворках. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам вну і студэнтам-філолагам