У канцы ХVIII ст. беларускія і ўкраінскія тэрыторыі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. З таго часу тут распаўсюджваюцца нормы дваранскага самакіравання. Практыка працы дваранскіх дэпутацкіх сходаў паказала спецыфічныя злоўжыванні і асаблівасці, якія былі засяроджаны вакол прызнання дваранскага статусу з аднаго боку і імкнення ўладаў аказваць уплыў на прымаемыя рашэнні.