Материалов:
1 081 645

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы вяскоўцаў беларускіх губерняў на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі

Дата публикации: 2018

Дата публикации в реестре: 2020-02-28T10:28:32Z

Аннотация:

У артыкуле асвятляецца актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы вясковых жыхароў беларускіх губерняў з сакавіка па кастрычнік 1917 г. Аўтар адзначае, што ў сакавіку сітуацыя з забеспячэннем сельскагаспадарачай прадукцыяй фронту і города некалькі палепшылася. Вясной 1917 г. сяляне Беларусі, агорнутыя шырокай агітацыйна-прапагандысцкай кампаніяй з боку новаабраных дзяржаўных структур і грамадска-палітычнымі сіламі, чула ставіліся да заклікаў прадаваць хлеб па «цвёрдых цэнах». Летам 1917 г. павялічваюцца тэмпы таемнага продажу сельгаспрадуктаў па высокіх цэнах, распаўсюджваецца вінакурэнне. Прынятыя Часовым урадам меры, накіраваныя на стымуляванне продажу дзяржаве хлеба, кардынальна сітуацыю не выправілі. Дэфіцыт фабрычна-завадскіх тавараў, інфляцыя, палітычная нестабільнасць дрэнным чынам адбіліся на стаўленні селяніна да патрэб армейцаў, гараджан і дзяржавы ў цэлым.

Тип: Article

Другие версии документа

Актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы вяскоўцаў беларускіх губерняў на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі

Связанные документы (рекомендация CORE)