У артыкуле разглядаюцца розныя віды адукацыйных устаноў (навiцыяты, сярэднія і парафіяльныя школы), якiя дзейнічалі пад юрысдыкцыяй базiлiянскaгa ордэна. Падкрэсліваецца, што школьная сістэма ордэна была пабудавана па ўзоры езуіцкай адукацыйнай мадэлі. У яе аснову быў пакладзены прынцып бясплатнасці і бессаслоўнасцi. Вучняў навучалі гісторыі, эканоміцы, арыфметыцы, асновам геаметрыі, старажытна-габрэйскай і царкоўнаславянскай мовам. Да канца XVIII ст. сярэднія школы былі адкрыты пры 21 манастыры ордэна. Вышэйшыя курсы навук выкладаліся ў 14 школах.