Артыкул прысвечаны одной з актуальных проблем методыкі выкладання беларускай літаратуры ў накірунку развіцця звязнага вуснага маўлення вучняў. Прапанаваная аўтарам методыка, заснованая на асобасна арыентаваным падыходзе, накіравана на актывізацыю маўленчай дзейнасці школьнікаў V—VI класаў і інтэнсіфікацыю працэсу развіцця маўленчых уменняў і навыкаў.