У працы разглядаюцца сродкі вонкавай рэкламы, якія выкарыстоўваліся на гандлёвых вуліцах беларускіх гарадоў другой паловы ХІХ–пач. ХХ стст. Усталёўваюцца характэрныя рысы і спецыфіка формаўтварэння, праводзіцца параўнанне з іншымі часавымі перыядамі, абгрунтоўваецца правамоцнасць выкарыстання атэктанічнага падыходу да афармлення рэкламных канструкцый. Асобная ўвага надаецца пытанню арганізацыі ўваходу у крамы і такім яго складнікам, як аканіцы. Прапанаваны рэкамендацыі па аднаўленні вобліку тагачаснага гарадскога асяроддзя з дапамогай усталявання асаблівых рэгламентаў для вонкавай рэкламы і рэканструкцыі ўваходных вузлоў і вітрын.