У артыкуле разглядаюцца асаблівасці выкарыстання адзінак рэгіянальнага фальклору ў якасці фактычнага матэрыялу пры выкладанні філалагічных дысцыплін. Вызначаецца мэтазгоднасць звароту да фальклору, прыводзяцца некаторыя прыклады выкарыстання прыказак, прымавак і загадак пры вывучэнні асобных раздзелаў беларускага мовазнаўства.