У артыкуле паказана роля этнадызайну як сродка захавання традыцыйнай культурнай спадчыны; разглядаюцца шляхі ўзнікнення форм керамічнага посуду ў XIV–XVIII стст.: мадыфікацыі гаршка як базавай формы ў асартыменце керамікі, арыентацыя на сінтэз мясцовых і запазычаных форм, запазычванне праз перайманне, паўтарэнне форм імпартнага посуду з захаваннем ці зменай функцыянальнага прызначэння; з’яўленне новых форм як адказ на функцыянальныя патрэбы тагачаснага грамадства.