Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Састаў і структура руска-беларускага слоўніка крылатых біблейскіх выразаў і афарызмаў

Дата публикации: 2019

Дата публикации в реестре: 2024-10-01T23:00:22Z

Аннотация:

У артыкуле вызначаны прынцыпы ўкладання, састаў і структура руска-беларускага слоўніка ўстойлівых выразаў і афарызмаў, якія паходзяць з Бібліі. Абгрунтаваны характарыстыкі слоўніка як перакладнога, шматмоўнага, нарматыўнага, універсальнага. Акрэслены семіятычныя тыпы, структурныя разнавіднасці ўстойлівых біблеізмаў у сучаснай рускай мове. Вызначаны ступень і спосабы іх сувязі з кантэкстам біблейскай крыніцы, адрозненні паводле сферы іх ужывання, стылістычных асаблівасцяў, экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўцы. Распрацаваны прынцыпы разгалінаванага апісання крылатых біблеізмаў у рускамоўнай частцы слоўніка, якая складаецца з 8 зон (загаловачнай, стылістычнай, семантычнай, этымалагічнай, гістарычнай, лінгвакультурнай, ілюстрацыйнай, даведачнай). Вызначаны змест і структура перакладной часткі слоўніка, якая складаецца з 2 зон – беларускамоўнай і іншамоўнай. Беларускамоўная зона падзяляецца на 4 субзоны (загаловачную, стылістычную, этымалагічную, ілюстрацыйную). Іншамоўная зона перакладной часткі слоўніка змяшчае польскія і нямецкія адпаведнікі і эквіваленты рэестравых адзінак. Абгрунтаваны выбар метамовы слоўніка – рускай, што абумоўлена напрамкам перакладу і моўнай прыналежнасцю пераважнай большасці карыстальнікаў даведніка. Распрацаваны ўзоры слоўнікавых артыкулаў для апісання асобна выразаў-біблеізмаў, асобна афарызмаў-біблеізмаў.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)