Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Канцэптуальныя асновы і актуальныя праблемы лінгвістычнага апісання афарызма

Дата публикации: 2023

Дата публикации в реестре: 2024-10-01T23:00:32Z

Аннотация:

У артыкуле разглядаюцца канцэптуальныя асновы і вызначаецца тэарэтычны напрамак вывучэння афарызма як аб’екта лінгвістыкі, а таксама акрэсліваюцца актуальныя праблемы і абумоўленыя імі асноўныя задачы ўласна лінгвістычнай тэорыі афарызма. Канцэпцыя мовазнаўчых апісанняў афарызма прадугледжвае яго разуменне як складанага аб’екта (фразавага тэксту і ўстойлівай адзінкі), выкарыстанне толькі метамовы лінгвістыкі, апору на яго лінгвістычна рэлевантныя прыметы, мовазнаўчую спецыфікацыю яго апісання (разгляд толькі ў метадалагічных і тэарэтычных межах лінгвістыкі). Найбольш значнай актуальнай праблемай лінгвістычнага вывучэння афарызма вызначаецца адсутнасць (і, адпаведна, неабходнасць) яго апісання як аб’екта тэорыі мовы ў праекцыі на дыферэнцыяцыю яго семіятычных характарыстык і разнавіднасцей, семантычных і структурных уласцівасцей, асаблівасцей утварэння і функцый (адмежаванне ад іншых, неафарыстычных фразавых тэкстаў і ўстойлівых моўных адзінак).

Тип: Article

Другие версии документа

Канцэптуальныя асновы і актуальныя праблемы лінгвістычнага апісання афарызма

Связанные документы (рекомендация CORE)