У артыкуле разглядаюцца шляхі станаўлення сучасной беларускай тэрміналогіі, вызначаюцца стан яе развіцця і асноўныя кірункі тэрмінатворчасці, акцэнтуецца ўвага на хімічнай тэрміналогіі. Даецца бібліяграфія як хімічных слоўнікаў, так і дапаможнай літаратуры - слоўнікаў лінгвістычных прац, якія могуць быць карыснымі пры ўпарадкаванні хімічнай тэрміналогіі.