Материалов:
1 005 021

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Тоесныя структурна-семантычныя мадэлі прыказак у генетычна і арэальна далёкіх мовах (на матэрыяле беларускай і тувінскай моў)

Дата публикации: 2024

Дата публикации в реестре: 2025-02-11T11:42:45Z

Аннотация:

У артыкуле прадстаўлены вынікі параўнання структурна-семантычных мадэляў міжмоўных прыказкавых паралеляў беларускіх і тувінскіх адзінак. Мэта даследавання – вызначыць і дыферэнцаваць тоесныя структурна-семантычныя мадэлі прыказак у беларускай і тувінскай мовах. Фактычны матэрыял даследавання склалі звыш 12 000 беларускіх і 770 тувінскіх прыказак. Акрамя гэтага, у даследаванні выкарастаны матэрыялы полілінгвальных парэміяграфічных крыніц. З абраных для аналізу тувінскіх прыказак 316 адзінак маюць розныя тыпы карэлятаў у беларускай мове, 31 прыказка – тоесныя беларускім структурна-семантычныя маделі. Тувінскія прыказкі, якія маюць тоесныя структурна-семантычныя мадэлі з беларускімі адзінкамі, можна размежаваць па ступені павелічэння іх разыходжанняў у форме і змесце з тоеснымі ім па структурнай мадэлі прыказкамі еўрапейскіх моў. Тоесныя паводле структурна-семантычнай мадэлі карэляты характарызуюцца значнай лінгвакультурнай маркіраванасцю, што пацвярджае спецыфічнасць тувінскай прыказкавай карціны свету пры адначасовым тыпалагічным падабенстве структурна-семантычнай арганізацыі беларускіх і тувінскіх прыказак

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)