Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці як вызначальны фактар палітыкі беларусізацыі

Дата публикации: 2024

Дата публикации в реестре: 2025-02-11T11:43:12Z

Аннотация:

У артыкуле разглядаюцца пытанні станаўлення беларускай дзяржаўнасці, узбуйнення тэрыторыі БССР, што стала вызначальнымі фактарамі палітыкі беларусізацыі, якая ажыццяўлялася ў 1920-я – 1930-я гг. у Беларусі. Вытокі беларусізацыі – у разгортванні беларускага нацыянальнага руху, праграмных пала- жэннях нацыянальных партый, пошуку форм нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, што адбываўся ў сутыкненні розных поглядаў і меркаванняў. Сваю ролю тут адыграла і з’яўленне беларускага перыядычнага друку, дзейнасць урада БНР, абвяшчэнне БССР. У 1920-я гады беларусізацыя набыла статус дзяржаўнай палітыкі. Канстатуецца, што з павелічэннем колькасці нацыянальна свядомай інтэлігенцыі назіраліся якасныя зрухі ў далейшым паглыбленні яе самасвядомасці. Разначынная інтэлігенцыя становіцца носьбітам дэмакратычных ідэй у спалучэнні з ідэямі нацыянальнага адраджэння. Роля інтэлігенцыі, цалкам адданай нацыянальнай ідэі, надзвычай высока праяўляецца ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці простых людзей. Робіцца выснова аб тым, што беларусізацыя абудзіла да актыўнага нацыянальнага жыцця шырокія колы беларускага насельніцтва. За няпоўнае дзесяцігоддзе былі створаны нацыянальная асвета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр і кіно; з’явілася пакаленне маладых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў; шырока вялося вывучэнне гісторыі і культуры беларускага народа

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)