Даклад прысвечаны аналізу адлюстравання рэлігійнай праблематыкі ў ідэалогіі праўрадавага студэнцкага руху міжваеннай польскай дзяржавы, у склад якой уваходзіла Заходняя Беларусь. Характарызуюцца адносіны да рэлігіі і каталіцкай царквы такіх арганізацый, як Саюз польскай дэмакратычнай моладзі, Легіён маладых і Дзяржаўная думка, якія актыўна дзейнічалі і на тэрыторыі Віленскага ўніверсітэта.