Нацыянальная адукацыйная сістэма заклікана адрадзіць страчаныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Аўтар звяртае ўвагу, што авалоданне мовай, маўленнем – неабходная ўмова фарміравання сацыяльна актыўнай асобы, а ўрокі беларускай мовы і літаратурнага чытання дапамагаюць школьнікам паступова ўваходзіць у свет літаратурнай мовы, спрыяюць адраджэнню духоўнасці.