У артыкуле ідзе гаворка аб прагматычным патэнцыяле пунктуацыі мастацкага тэксту. Рэпрэзентатыўная функцыя знакаў прыпынку звязваецца з іх магчымасцю рэалізоўваць аўтарскія інтэнцыі, уплываць на рэцыпіента – г. зн. перадаваць прагматычны змест. Ілюстрацыйна пацвярджаецца магчымасць аўтарскай пунктуацыі быць рэпрэзентантам прагматычнай насычанасці мастацкага твора. Пацвярджаецца ўплыў індывідуальнага стылю пісьменніка на выразнасць рэпрэзентатыўнай функцыі.