Артыкул прысвечаны рэлігійнай гісторыі беларускага замежжа ў міжваенны перыяд, калі адбываўся працэс станаўлення нацыянальнай дыяспары. Найбольш значныя рэлігійныя цэнтры беларускіх эмігрантаў сфарміраваліся ў Італіі, Чэхаславакіі, ЗША. Ксяндзы-беларусы аказалі непасрэдны ўплыў на працэс станаўлення рэлігійнай беларускай дыяспары ў 1920-я гг., на яе кансалідацыю і актыўную міжнародную дзейнасць.