У сістэме сінтаксічных сродкаў мастацкага твора значным сгылістычным патэнцыялам валодаюць устаўныя канструкцыі (УК), якія «маюць багатыя магчымасці выражэння сэнсавых і эмацыянальных адценняў» [1]. Аналіз структуры і функцыянавання УК у мове Янкі Сіпакова дае багаты матэрыял для выяўлення адметнасці аўтарскага стылю і дазваляе больш поўна ахарактарызаваць яго індывідуальную мастацкую сістэму