У прапанаваным дапаможніку апісаны прыкметы, тыпы і законы пабудовы тэкстаў, прапанаваны ўзоры арганізацыі тэкставай дзейнасці вучняў у сувязі з вывучэннем розных тэм школьнага курса беларускай мовы. Аўтар імкнецца арганічна звязаць праграмны матэрыял, які вывучаецца на ўроках беларускай мовы, з работай над тэкстам, што дазволіць выпрацаваць практычныя навыкі і ўменні вучняў правільна будаваць тэксты. Дапаможнік адрасаваны студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы школ, гімназій і ліцэяў.