Разглядаюцца лірычныя жанры на прыкладзе сучаснай беларускай жаночай паэзіі. Лірычныя тэксты маюць не толькі своеасаблівую прадметную тэматыку, але і характарызуюцца адметнымі мастацкімі асаблівасцямі паэтычнай формы. У сучаснай беларускай жаночай паэзіі тыпалогія лірычных жанраў прадстаўлена «вершанятамі» Галіны Каржанеўскай, «марскімі шпількамі» Ганны Ціханавай, «вершалініямі» Насты Кудасавай, «рысасловами» Людкі Сільновай. Устойлівыя суадносіны зместу, інтуіцыі аўтара, рэфлексіі чытача складаюць жанравую структуру тэкстаў. Творчасць сучасных паэтак мала вывучана, што абумоўлівае навізну працы.