Пісьменнікі 1920-х гадоў акцэнтавалі сацыяльную недасканаласць мінулага. У творах 1930-х гадоў гісторыя выяўлялася як рух да лепшага жыцця, у кантрастах мінулага і сучаснасці. Маральным імператывам прозы часу Вялікай Айчыннай вайны стала артыкуляцыя гераічнага пачатку ў народным характары. У пасляваеннае дзесяцігоддзе тэма мінулага раскрывалася найперш праз вобразы выдатных дзеячаў культуры.