Разглядаюцца прыкметы і павер’і традыцыйнага народнага календара беларусаў адносна асабістага жыцця чалавека і жывёльнага свету. Народная свядомасць за стагоддзі выпрацавала слушныя рэкамендацыі аб паводзінах чалавека адпаведна кліматычным умовам і адметнасцям акаляючага асяроддзя. Прыкметы аб лёсе, шлюбе, сямейных адносінах выяўляюць імкненне чалавека наладзіць сваё жыццё і стварыць шчаслівую сям’ю.