Разглядаюцца асаблівасці словаўтварэння найменняў драўлянага посуду ў народна-дыялектнай мове. Вызначаецца спецыфіка дыялектнага словаўтварэння пры вывучэнні народнага слова. У артыкуле характарызуюцца лексіка-семантычныя групы найменняў драўлянага посуду, якія фарміруюцца на аснове анамасіялагічнага падыходу да вывучэння дыялектнай лексікі. Аналізуюцца суфіксы, іх значэнне, прадуктыўнасць у літаратурнай і народна-дыялектнай мовах