Артыкул прысвечаны раскрыццю семантыкі вобраза дарогі ў вясельнай абраднасці Гомельшчыны, вызначэнню функцыянальных асаблівасцей гэтага вобраза ў вясельных песнях. Прадметам даследавання з’яўляюцца вербальна-музычны, персанажны і лакальны аспекты канцэпта дарогі. На фактычным матэрыяле выяўлены міфалагічныя ўяўленні, звязаныя з дарогай, абазначаны мастацкія сродкі стварэння вобразу, якія спрыяюць раскрыццю асноўных яго значэнняў. Акцэнтуецца ўвага на параўнанні вобраза дарогі з іншымі, якія маюць у вясельных песнях падобны дарозе сімвалічны сэнс.