Даследуецца спецыфіка рэалізацыі катэгорыі фантастычнага ў творчасці Барыса Пятровіча як прыклад пашырэння экспрэсіўных магчымасцей сучаснай беларускай рэалістычнай прозы. Асаблівая ўвага надаецца асэнсаванню мастацкай прыроды такога адметнага аўтарскага жанру, як фрэска. На прыкладзе асобных тэкстаў пісьменніка акрэсліваецца функцыянальнае кола фантастыкі ў сённяшняй філасофскай прозе. Так, увядзенне ў аповед экстрэмальных, неверагодных падзей, фантастычных, сімвалічных або ўмоўных персанажаў найчасцей садзейнічае ўзмацненню мастацкай вобразнасці, іншаказальнасці, парабалічнасці сюжэта.