Паэтычная спадчына М. Стральцова разглядаецца ў артыкуле праз прызму тэорыі маргінальнасці. Аўтар акрэслівае асноўныя спосабы пераадолення героем свайго «ўскраіннага асяроддзя» і прыходзіць да высновы пра экзістэнцыйны характар адзіноты і дыхатамічнасць натуры лірычнага суб’екта, што, нягледзячы на мноства стратэгій, не дазваляе яму пазбавіцца ад свайго маргінальнага статусу.