Аналізуецца пытанне канона як тэарэтычнай праблемы. Разглядаюцца розныя падыходы да разумення сутнасці паняцця канон, закранаюцца – як прыклад – сучасныя амерыканскія даследаванні, дзе, фактычна, праблема разумення канона даўно займае важнае месца сярод асноўных пытанняў тэорыі літаратуры. Увага, безумоўна, звернута таксама і на даследаванні як айчынных, так і ўкраінскіх, польскіх, а таксама рускіх тэарэтыкаў і гісторыкаў літаратуры.