Разглядаецца дзейнасць пінскага аддзела Беларускага кааператыўнага банка ў 1926–1932 гг. На аснове малавывучаных дакументаў з архіваў Беларусі, Літвы і Польшчы, многія з якіх упершыню ўводзяцца ў навуковы зварот, раскрываюцца ўмовы ўзнікнення аддзела, яго фінансавая дзейнасць, кіруючая структура, характарызуецца ўплыў аддзела на грамадска-палітычнае жыццё Піншчыны. Аўтары прыходзяць да высновы аб значным уплыве пінскага аддзела банка на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў Пінскім павеце ў міжваенны перыяд.