У артыкуле ўпершыню для шырокага кола чытачоў падаецца па-беларуску асноўны лінгвакультуралагічны і
агульнафіласофскі змест”Напутнага слова” і іншых артыкулаў У. Даля да “Толкового словаря живого великорусского языка”, прасочваецца ўплыў ягонай лексікаграфічнай практыкі на станаўленне і развіццё беларускай лексікаграфіі другой паловы ХΙХ – пачатку ХХ стагоддзя, ацэньваецца ўклад У. Даля ў вызначэнне этнічных межаў беларускага народа і выдзяленне найбольш характэрных адметнасцяў беларускай мовы ў параўнанні з іншымі вялікарускімі гаворкамі, прыводзяцца выказванні У. Даля пра ролю народнай мовы ў развіцці літаратурнай і аналагічныя погляды беларускіх вучоных.