У даследаванні знайшлі адлюстраванне як аўтэнтычныя мясцовыя запісы звестак па народнай дэманалогіі Гомельшчыны, так і іх тэарэтычнае асэнсаванне. Кніга будзе цікавай для этнографаў, гісторыкаў, фалькларыстаў, настаўнікаў, студэнтаў. У кнізе выкарыстаны малюнкі студэнтаў устаноў
адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”, “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П. Шамякіна” М. Ржавецкай, А. Гуневіч, Н. Клешчанка, Ю. Аніпавай, В. Крывецкай, В. Бялецкай, А. Сіраж, А. Баран, А. Яхімовіч, В. Васільковай, Ю. Шабета.