Разглядаецца праблема ўзвышэння грамадскага статуса каталіцкай канфесіі ў беларускіх гарадах Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. і фактараў, якія гэта абумовілі. Аўтар звяртае ўвагу на ідэалагічную «перамогу» каталіцтва пасля ваенных падзеяў 1648–1667 гг., на актыўны ўдзел каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці, адкрыцці ўстаноў адукацыі і г. д. Асаблівая ўвага ў артыкуле надаецца праблемам імклівага распаўсюджвання польскай культуры і мовы на землях Вялікага Княства Літоўскага, атаясамленні каталіцтва і «польскасці» ў грамадскай свядомасці, фарміраванні ўяўленняў аб іх «элітарнам» статусе.