Аналізуецца вобраз ведзьмака ў аповесці А. Казлова «Адкуль з’яўляюцца яны?..». Разглядаюцца партрэтныя характарыстыкі персанажа, роля адлюстравання яго хаты як цэнтра ляснога чарадзейнага локусу, рэалій і атрыбутаў магічнай практыкі. Вызначаецца сувязь носьбіта чарнакніжных ведаў з язычніцкімі валхвамі. Асаблівая ўвага надаецца аналізу матыву ініцыяцыі, які звязаны з вобразам ведзьмака, а таксама разгляду адлюстраваных у творы народных дэманалагічных уяўленняў і магічных вераванняў.