Артыкул прысвечаны праблемам рэдакцыйна-выдавецкай, навуковай падрыхтоўкі вучэбных
выданняў па беларускай арфаграфіі. У даследаванні выяўлены агульныя заканамернасці выпуску
ў свет вучэбнай літаратуры арфаграфічнай тэматыкі. На падставе чытацкага адрасу ўстаноўлены
асноўныя тыпы даведнікаў па сучаснай беларускай арфаграфіі, што былі створаныя пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.), акрэслены іх функцыянальнае прызначэнне, структура, інавацыйныя складнікі. Апісаны і сістэматызаваны асобныя аўтарскія і рэдактарскія недапрацоўкі. Распрацаваны перспектыўныя напрамкі ўдасканалення працы выдавецкіх супрацоўнікаў падчас праектавання і рэдагавання вучэбнай літаратуры па арфаграфіі.