У публікацыі разглядаюцца пытанні полікультурнага выхавання ў студэнцкім асяроддзі, іх актуальнасць, указваюцца важнейшыя накірункі і разнастайныя формы выхаваўчай работы. Зак- рануты пытанні з гісторыі развіцця полікультурнага выхавання. Асаблівая ўвага нададзена праблеме фарміравання полікультурнай асобы, здольнай спалу- чаць у сабе сістэмныя веды ў галіне нацыянальнай і сусветнай культур, уменне і гатоўнасць жыць у шматкультурным поліэтнічным асяроддзі.