У публікацыі разгледжаны шляхі развіцця цвёрдых вершаваных формаў у другой палове ХХ ст., іх імкненне да сінтэзу са сталымі жанрамі: элегіяй, одай, байкай і г. д. Абгрунтавана і пацверджана аналізам канкрэтных твораў развіццё газелі ў беларускай версіфікацыі, а таксама актыўнае засваенне беларускай версіфікацыяй малых (мініяцюрных) полі- і монастрафічных вершаформаў, такіх як хоку, стварэнне на іх аснове разнавіднасцяў інтэлектуальнага верша (пункціры Разанава, «ясачкі» Барадуліна, квантэмы Дэбіша). Прааналізаваны ўплыў на цвёрдыя вершаваныя формы новага ўніверсальнага стылю, што спрыяе з’яўленню іх варыянтнасці і вядзе да пэўных змястоўных і фармальных зменаў.