У беларускай літаратуры архетыпы актыўна выкарыстоўваліся ва ўсе гістарычныя эпохі. Але менавіта ў мінулым стагоддзі значна ўскладнілася сістэма вобразна-мастацкага мыслення, угрунтаваліся індывідуальныя стылі аўтараў. Іх узаемадзейнасць сфарміравала самадастатковую і суцэльную духоўна-эстэтычную прастору, у якой на змену сцішанаму маленню мінулых эпох прыйшлі сінанімія, метафарычнасць, алегарычнасць, а галоўнымі канцэптамі сталі філасафемы Жыццё і Смерць, Прастора і Час, Дабро і Зло. Разглядаючы філасафему «прастора» няцяжка заўважыць, як пашыраецца паняцце архетыпа «дарога». У артыкуле паказаны духоўна-эстэтычныя пошукі аўтараў, якія здзяйсняюцца пры дапамозе падбору сінонімаў да архетыпа «дарога».