Артыкул даследуе ролю і ўплыў беларускіх студэнцкіх і прафесійных арганізацый на працэс
сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі эмігрантаў у Чэхаславакіі з 1918 па 1939 гг. У даследаванні
прадстаўлены асноўныя кірункі дзейнасці беларускіх студэнцкіх арганізацый і псіхалагічныя аспекты адаптацыйных працэсаў моладзі. Аўтар лічыць, што прафесійная дзейнасць беларускіх эмігрантаў была важным фактарам іх адаптацыі да новых умоў жыцця. У артыкуле разглядаецца працэс развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа ў міжваенны перыяд. У даследаванні аналізуюцца палітычныя, адукацыйныя, прафесійныя і культурныя ўзаемасувязі паміж беларускімі і ўкраінскімі эмігрантамі. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню наступстваў культурнага шоку і акультурацыйнага стрэсу эмігрантаў ва ўмовах прымаючага грамадства. У артыкуле падкрэсліваецца кансалідуючая роля эмігранцкіх арганізацый, а таксама іх уплыў на развіццё палітычнага, эканамічнага, культурнага, адукацыйнага, нацыянальнага жыцця беларускай дыяспары ў Чэхаславакіі.