Асноўная мэта лексікаграфічнай працы - пазнаёміць шырокія колы беларусаў з багаццем беларускай нацыянальнай мовы, да якога, безумоўна, належаць і асабовыя назоўнікі, якія, паводле прызнання мовазнаўцаў, займаюць адно з цэнтральных месцаў у лексічнай сістэме мовы. Яны не толькі называюць асобу па нейкай прыкмеце, але і адлюстроўваюць розныя накірункі паводзін і быцця чалавека, дакладна і глыбока раскрываюць нацыянальныя, сацыяльна-палітычныя і бытавыя паняцці і ўяўленні народа. Задача артыкула - метадам суцэльнай выбаркі выявіць і прадставіць усе асабовыя назоўнікі, змешчаныя ў слоўніку Я. Станкевіча на літару «А», якія адносяцца да назваў асоб па рысах характару і паводзінах.