У дадзеным артыкуле на падставе новых архіўных дакументаў, а таксама статыстычных матэрыялаў беларускіх эканамістаў пачатку 1920-х гг. прааналізаваны наступствы Першай сусветнай вайны для эканомікi Мінскай губерні. Падрабязна разгледжаны ўплыў на прамысловасць і сельскую гаспадарку Міншчыны масавай мабілізацыі мужчынскага насельніцтва ў царскую армію, эвакуацыйнай палітыкі расійскага ўрада, пераходу мясцовай прамысловасці на патрэбы войска і ваенную вытворчасць, а таксама ўвядзення "сухога закону".